Аб прыёме плацяжоў пры дапамозе АІС “Разлік” з 1 студзеня 2017 г.

1 студзеня 2017г. ўступаюць у сілу абзацы пятнаццаты і шаснаццаты падпункта 3.2. пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2015 года № 478 “Аб развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій».

Указ прадугледжвае абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечыць з 1 студзеня 2017 г. магчымасць прыёму плацяжоў пры дапамозе АІС “Разлік”. Магчымасць аплаты праз АРІП павінны будуць забяспечыць у тым ліку і інтэрнэт-крамы.

Мы прапануем Вам не адкладваць надоўга падключэнне да АРІП. Падлучаючыся да АРІП праз WEBPAY, Вам не трэба будзе займацца афармленнем дакументаў і тэхнiчнай інтэграцыяй з АРІП, мы зробім гэта за Вас. Для выстаўлення рахункаў і маніторынгу плацяжоў можна выкарыстоўваць зручны асабісты кабінет. Пры неабходнасці Вы можаце наладзіць сістэму WEBPAY на сваім сайце для прыёму плацяжоў праз АРІП.

Не забывайце пра тое, што аплочваць паслугі з дапамогай сістэмы “Разлік” АРІП можна ў 23 банках і звыш 15000 ПБО: касы банка, банкаматы, інфакіёскі, прылады прыёму наяўных грошаў і інш.

 

Пакінуць заяўку на падключэнне можна тут!